“Маша"
Задачы: развіваць тэмбравы слых, вызываць добрыя пачуцці.
Правілы: называць імя таго, хто зваў, з завязванымі вачыма.
Змест:
Дарослы кажа:
Есць у нас дзяўчынка Маша,
І есць у нас хлопчык Саша,
Яны хочуць пагуляць, хто пакліча – адгадаць.
Дзяўчынцы обо хлопчыку завязваюць вочы хустачкай. Дзеці, трымаючыся за рукі, ідуць па крузе і спяваюць:
Маша, Маша, ты пацеха наша,
Адгадай, хто пяе,імя твае назаве.
Хто-небудзь адзін з дзяцей праспявае: “Маша”. Маша, якая стаіць у крузе, павінна адгадаць, хто спяваў. Хто адгадае, той становіцца Машай. Калі гэта хлопчык, то дзеці спяваюць: “Саша”
“Прэла-гарэла"
Задачы: Развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт. Уменне дзейнічаць па сігналу.
Правілы: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі. Пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.
Матэрыял: розныя цацкi.
Змест:
Да пачатку гульні дарослы ў розных месцах хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла за мора ляцела,
А як прыляцела,дзе-недзе села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
“Заiнька"
Задачы: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі
Правілы: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Змест:
дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — 3aiнькa. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пaбi спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix.
Пасля гэтага дзещ спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся
Tyпнi ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi:
“Лясь, лясь, уцякай!"
Задачы: удасканальваць навыкі бегу, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, хуткасць.
Правілы: уцякаць патрэбна толькі пасля слова «пакачуся», irpoк, якога дагоніць конік, часова выбывае з гульні.
Матэрыял: Кветкi
Змест:
Дзеці ходзяць па пляцоўцы, збіраюць кветкі, плятуць вянкі. Некалькі дзяцей выконваюць ролю конікаў, яны стаяць у баку на некаторай адлегласці ад дзяцей. На словы:
Лясь, лясь, уцякай!
Цябе конi стопчуць.
А я коней не баюся
Па дарозе пракачуся —
дзеці ўцякаюць, конікі скачуць на палачцы i імкнуцца дагнаць ix.
Пры паўторы гульні дзеці i конікi мяняюцца ролями.