“Мароз"
Задачы: Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, выхоўваць узаемавыручку, калектывізм.Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыі, выхоўваць узаемавыручку, калектывізм.
Правілы: Той, да каго дакрануўся Мароз, павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі.
Матэраял:Медальен з выявай Мароза
Змест:
Па лічылцы выбіраецца Мароз. Дзеці ідуць карагодам і спяваюць:
Дзед Мароз, Дзед Мароз!
У цябе чырвоны нос.
Разам з намі пагуляй,
Не марозь, а даганяй.
Дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. Мароз бяжыць за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь рукой. Той, да каго дакрануўся мароз, лічыцца замарожаным. Ен павінен спыніцца і развесці рукі ў бакі. Іншыя ўдзельнікі гульні могуць яго размарозіць, пляснуўшы рукой па плячы. Праз кожныя 3-5 хвілін выбіраецца новы Мароз. Перамагае мароз, які здолеў замарозіць большую колькасць удзельнікаў гульні.
“Мак"
Задачы: Выхоўваць цярплівасць, павагу адзін да аднаго, пазнаеміць з паступовасцю развіцця расліны
Правілы: Мак пачынае лавіць дзяцей пасля слоў: “Трасіце мак”
Змест:
дарослы чытае ўрывак з верша А. Дзеружынскага “Мак”
Мак паспеў, пялесткі скінуў
І галоўку ўгору ўскінуў.
Перамігваецца з сонцам:
“Ты з-за хмар выходзь часцей,
Бо трымаю я ў скарбонцы
Пачастунак для дзяцей!”
Дзеці выбіраюць каго-небудзь на ролю мака. Мак стаіць у сярэдзіне круга. Дзеці водзяць карагод вакол яго і спяваюць:
А на гары мак, мак.на даліне так, так.
А вы мае маковачкі, залатыя галовачкі.
Потым спыняюцца і пытаюц у мака:
- Ці сеяла (сеяў) мак, мак?
Мак адказвае:
- Сеяла (сеяў).
Дзеці зноў ідуць карагодам са спевамі: “А на гары мак, мак…”
Зноў становяцца і пытаюць:
- Ці ўзышоў мак?
Мак адказвае:
- Узышоў.
Гульня працягваецца. Дзеці чаргуюць спевы з пытаннямі: “Ці палола (палоў мак?”, Ці цвіў мак?, Ці паспеў мак?”
Пасля адказу: “Паспеў”,- дзецікрычаць: “Трасіце мак!” І бягуць да мака трэсці яго. А мак спрабуе схапіць каго-небудзь з дзяцей. Каго ен зловіць, той становіцца макам.
“Вузельчык"
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Правілы: дзеці, якія утвараюць вароты, павінны стаяць адзш адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м); aпoшнi ў радзе ігрок які зацягнуў вузельчык, не павінен хутка рухацца, каб не паваліць «зацягнутых» паясамі дзяцей.
Матэраял: Паясы
Змест:
Два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:
Іголка — шнырала,
Увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла,
Сама голая хадзіла
Тонкая ды долгая,
Аднавухая ды вострая.
А я тычу — натычу:
Носік стальны
Хвосцік ільняны!
Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую. зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцік ніцяны
Цягну зa сабой.
Праз палаьнo ён праходзщь,
Канец сабе находзіць...
“Агароднiк"
Задачы: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак. Развіваць увагу.
Правілы: агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.
Змест:
Гульні: кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
— Хто там?
— Агароднік!
— За чым прыйшоў?
— За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хто да яе нi падыдзе,
Усялякі за вixop возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод
“Шэры кот"
Задачы: удасканальваць навыкі хадзбы i бегу ў калоне. Выхоўваць смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі
Правілы: дзецi павінны знаходзіцца ў калоне да слоў: «...разганю ўcix мышэй» i вымаўляць тэкст павінны дакладна, зразумела.
Змест:
дзеці выбіраюць ката па лічылцы:
Раз, два, тры, чатыры
Ката грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.
Мышы становяцца за Катом у калону. Калона рухаецца па пляцоўцы. Паміж Катом i мышамі ідзе размова:
— ёсць мышы у стозе?
— Ёсць!
— Баяцца ката?
— Не!
— А я, катафей, разганю ўcix мышэй! Мышы разбягаюцца, кот ix ловіць
“Дзядуля-ражок"
Задачы: удасканальваць навыкі хуткага бегу, выхоўваць смеласць, сумленнасць.
Правілы: дзеці могуць забягаць у свой дом, каб адпачыць, але заставацца там доўга нельга.
Змест:
Дзеці выбіраюць важака i называюць яго «дзядуля-ражок». ён жыве у доме, які абазначаны для яго ў баку ад пляцоукі. Усе іншыя дзеці дзеляцца на дзве трупы. Трэба, каб у групе была роўная колькасць iгpaкoў. Адна група размяшчаецца справа ад дома дзядулі-ражка, крокаў за дваццаць, другая — злева, на той жа адлегласщ. Гэта ix дамы. Кожная група чым-небудзь адзначае свой дом. Месца паміж гэтымі двума дамамі называецца полем. Дзеці размяшчаюцца ў cвaix дамах, i пачынаецца гульня. Дзядуля-ражок зірне направа, зipнe налева i крыкне:
— Хто мяне бaiццa?
А ўсе дзеці яму ў адказ:
— Ніхто!
Пасля адказу яны перабягаюць са свайго дома ў другі цераз поле. Бягуць i задзірыста падражшваюць важака:
- Дзядуля-ражок,
З'еў чужы піражок!
Дзядуля-ражок выскоквае са свайго дома i ловіць дзяцей, што перабягаюць. Трэба старацца выкруціцца ад дзядулі-ражка, не паддацца яму!
Першы, каго дзядуля-ражок cxoпiць, становіцца яго памочнікам i разам з iм ловіць іншых. Калі яны зловяць яшчэ аднаго, той ловіць астатніх разам з iмi. Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не будуць злоўлены.
“Хворы Верабей"
Задачы: фарміраваць навыкі спрытнага бегу, уменне дзейнічаць па сігналу, выхоўваць адмоуныя адносіны да несумленных учынкаў.
Правілы: дзіця-верабей можа схавацца толькі ў доме савы.
Змест:
Дзеці бяруць сабе назвы птушак — верабей, сава, сініца, кулік i г. д. Дзіця, якое імітуе вераб'я, кладзецца i робіць выгляд, што хворае. Каля вераб'я yвiхаецца сава. Да савы падыходзіць ciнiцa i пытаецца:
— Ці дома верабей?
— Дома.
— Што ён робщь?
— Хворы ляжыць.
— Што яму баліць?
— Плечыкі.
— Схадзі, сава, у агарод, capвi траўкі-грэчкі, папар яму плечкі.
— Парыла, ciнiчкa, парыла сястрычка. Яго пара не бярэ, толькі гарачкі прыдае.
Ciнiчкa адыходзіць, а да савы падыходзяць усе птушкі i пытаюцца:
—Ці дома верабей?
— Дома.
— Што ён робіць?
— Па двары шнарыць, крошкі збipae, дадому не ідзе, каноплі крадзе.
Пачуўшы гэтыя словы, верабей уцякае, а дзеці гоняцца за iм, стараючыся злавіць вераб'я.
“Вартаўнік"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Правілы: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Новым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
Змест:
Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой рукой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пляцоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.
“Свабоднае месца"
Задачы: развіваць хуткасць бегу, спрыт, вынослівасць.
Правілы: бегчы дазваляецца толькі са знешняга боку круга. У час бегу нельга хапаць pyкaмi дзяцей.
Змест:
Дзеці становяцца ў круг шчыльна адзін каля аднаго. Водзячы выклікае двух дзяцей, якія стаяць побач, яны робяць крок назад Становяцца спіной адзін да аднаго. Па сігналу: «Раз —два — тры — бяжы!» дзеці бягуць у розныя бакi па кругу, стараючыся хутчэй стаць на свабоднае месца. Той, хто хутчэй дабег да свайго месца i заняў яго, лічыцца пераможцам. Затым водзячы выклікае двух іншых iгpaкoў i г. д.
“Жмуркі"
Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутам ва ўменні хутка арыентавацца ў навакольным, развіваць вынослівасць.
Правілы: да каго дзіця-кот дакранецца рукой, лічыцца злоўленым.
Матэраял: хустачка
Змест:
Па лічылцы дзеці выбіраюць важака. Гэта будзе кот Апанас. Кату завязваюць хустачкай вочы i ўсе разам вядуць яго да дзвярэй. Як падвядуць яго да дзвярэй i паставяць на парог, загадваюць узяцца за ручку, а потым, усе разам, хорам, нараспеў распачынаюць такую гаворку з катом:
— Кот, кот! На чым cтaiш?
— На дубе!
— За што трымаешся?
— За сук!
— Што на суку?
— Вулл!
— Што у вуллях?
— Пчолы!
— Што у пчол?
— Мёд!
— Каму мёд?
— Мне ды сыну майму!
— А нам што?
— Гліны на лапаце!
Пасля гэтых слоу дзеці спяваюць:
Ну, кот Апанас,
Лаві тры гады нас!
Лаві нас хутчэй,
Не развязвай вачэй!
Пасля гэтых слоў дзеці разбягаюцца ў розныя бакі. А кот Апанас пачынае лавіць дзяцей. Расставіць ён pyкi i ходзіць туды i сюды. А ўсе іншыя бегаюць вакол ката, то дакрануцца да яго пальцам, то тузануць за адзенне. Толькі кот хоча схапіць каго-небудзь, а ўжо ўсе адбеглі ці схаваліся ў яго за cпiнoй. Ды яшчэ ўсяляк дражняць ката. Да таго часу бегае кот, пакуль не схопіць каго-небудзь, хто не паспеў выкруціцца. Каго кот cxaпiў, той i замяняе яго — становіцца катом.
“Млын"
Задачы: развіваць сілу, спрыт, вынослівасць. Выхоўваць пачуццё калектывізму.
Правілы: у сярэдзіну круга павінны выйсці дзеці аднолькавай фізічнай падрыхтоукі.
Змест:
Дзеці ўтвараюць круг. На сярэдзіну яго выходзяць тры пары. Яны становяцца адзін да аднаго спіной i моцна счэпліваюць pyкi, сагнутыя у локцях. Дзеці, што стаяць у крузе, павольна рухаюцца ў правы бок i спяваюць:
Млынарня на горцы
Крыламі махае,
Крыламі махае,
Зерне працірае.
Сама не глытае,
Другі хлеб выпякае.
У час спеваў дзеці, што знаходзяцца ў сярэдзіне круга, імітуюць колы млына: адзін нахіляецца, другі ў гэты час абапіраецца на cniнy таварыша i падымае нori. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль адна з пар не спыніцца.
“Сляпы музыкант"
Задачы: развіваць увагу на слых, памяць, мысленне, фантазію.
Правілы: укалі дзіця-музыкант тры разы не пазнае, хто падаваў голас, ён выбывае з гульні.
Матэраял: Хустачка, палачка
Змест:
усе дзеці становяцца ў круг. Аднаму з ix завязваюць вочы i даюць у pyкi палачку. Гэта — сляпы музыкант, ён дакранаецца палачкай да каго-небудзь з дзяцей. Дзіця, да якога музыкант дакрануўся палачкай, падае голас: пішчыць, гудзе, імкнецца змяніць голас, каб сляпы музыкант не здагадаўся, хто гэта. Калі музыкант адгадае, хто падаў голас, той дае на сярэдзіну круга, i гульня працягваецца з новым музыкантам.
“Чараўнік"
Задачы: практыкаваць ва ўменні імітаваць дзеянні дарослых, развіваць узгодненасць рухаў, памяць.
Правілы: pyxi ўcix дзяцей павінны мець аднолькавы характар; чараўнік мае права лавіць дзяцей толькi на адзначаным месцы.
Змест:
Дзеці выбіраюць чараўнікa. ён садзіцца i чакае дзяцей, якія, адышоўшы ўбок, дамаўляюцца, што будуць рабіць, напрыклад, збіраць ягады, купацца ў рацэ i інш.
Потым яны ідуць да чарауніка i гавораць:
— Добры дзень, чараунiк!
Чараунік адказвае:
— Добры дзень, мілыя дзеткі! Дзе вы былі?
Дзеці адказваюць:
— У лесе!— i пачынаюць паказваць тое, што яны дамовiлicя рабіць.
Дзеці паказваюць, а чараўнік павінен адгадацъ. Калі адгадае, дзеці ад яго ўцякаюць, а ён ловщь ix. Каго зловіць, той становіцца чараўніком, а ранейшы чараўнік ідзе да дзяцей. Гульня пачынаецца спачатку.
“Схавай рукі"
Задачы: развіваць спрыт, хуткасць, рэакцыю, увагу, назіральнасць. Выхоўваць смеласць.
Правілы: водзячы павінен увесь час рабіць падманныя pyxi, каб дзеці не здагадаліся, у якім напрамку ён будзе бегчы па кругу.
Матэраял: Вяроўка
Змест:
Тыя, што гуляюць, бяруць доўгую вяроўку, завязваюць яе канцы i становяцца ў круг, трымаючыся pyкaмi за вяроўку. Адзін з irpaкoў — водзячы становіцца ў круг i стараецца хутка стукнуць каго-небудзь па руках. Кожны з irpaкoy імкнецца заўважыць намер водзячага i спяшаецца адразу ж прыняць свае pyкi з вяроўкі.
“Што poбiш?"
Задачы: развіваць памяць, кемлівасць, увагу. Выпрацоўваць каардынацыю рухаў.
Правілы: на пытанне: «Што poбiш?”— irpoк павінен назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульнi. Калі irpoк памыліўся, ён павінен адгадаць загадку, якую яму загадваюць.
Змест:
Дзеці выбіраюць гаспадыню i, стаўшы ў круг, рысуюць вакол сябе кружкі. Гаспадыня абыходзщь irpaкoў, задае кожнаму работу, напрыклад пячы хлеб, варыць абед, пілаваць дровы, касіць сена i г. д. Дзеці пастукваюць палачкай па свайму кружку i ўвесь час гавораць, якую работу яны выконваюць. Даўшы кожнаму заданне, гаспадыня становіцца у сярэдзіне круга i гаворыць:
— А цяпер будзем усе забіваць цвікі!
Праз некаторы час яна загадвае iм пілаваць, затым стругаць i г. д. Дзеці абавязаны выконваць усё, што загадвае гаспадыня. Даўшы некалькі заданняў, гаспадыня паказвае прутком на аднаго з irpaкoy i нечакана пытаецца: «Што poбiш?»
Ігрок павінен адразу ж назваць работу, якую яму даручылі ў пачатку гульні, пасля чаго гаспадыня дае yciм новыя заданні. Перамагае той, хто hi разу не памыліўся.
“Нос, нос, нос, лоб"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыю, увагу.
Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.
Змест:
irpaкi утвараюць круг, пасярэдзіне вядучы. ён кажа: «Нос, нос, нос, лоб». На тры першых словы вядучы трымаецца за нос, а пры чацвёртым замест лба ён дакранаецца рукой да другой часткі галавы. Irpaкi павінны рабіць усё, як гаворыць, а не як робіць вядучы, i не даць сябе зблытаць. Хто памыліўся — выбывае з гульні.
“Браднік"
Задачы: развіваць уменне хутка арыентавацца ў навакольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Правілы: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.
Змест:
Па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.