“Гусі-лебедзі"

Задачы: Удасканальваць навыкі хуткаго бегу, спрыту, выхоўваць пачуцце калектывізму, смеласць.
Правілы: Дзеці дапамагаюць гусям, якія маюць права схавацца ў сярэдзіне круга, калі стомяцца. Воўк гэтага права не мае.
Матэрыял: Медальён з выявай ваўка
Змест:
Выбіраецца воўк і гусі. Воўк знаходзіцца ў сярэдзіне круга, гусі за кругам. Дзеці або дарослы крычаць: “Гусі, гусі! Вам пара ў чыста поле са двара”
Дзеці ідуць кароагодам, трымаюцца за рукі і спяваюць:
Дзе былі вы гусі?
На сінім  на моры.
Каго там вы бачылі?
Шэрага воўка.
Ах, ты шэры воўк,
Бяры ты гусенка замест парасенка. Га-га-га!

Гусі адказваюць пасля кожнага радка тэксту увесь час: “Га-га-га!”. Потым гусі ўцякаюць. А воўк іх ловіць

                                                               “Міхасік"
Задачы: Практыкаваць ва ўменні ўзгадняць рухі з характарам мелодыі; развіваць спрыт, хуткасць, настойлівасць.
Правілы: Пры кожным паўторы гульні адна пара лапцей прымаецца; гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін удзельнік.
Матэрыял: Некалькі пар абутку
Змест:
Некалькі пар абутку ставяцца па кругу. Удзельнікі становяцца вакол “лапцей”. Дзеці гавораць:
Ты, Міхасік, не зявай!
Хутка лапці абувай!

Гучыць беларуская народная мелодыя. Дзеці, выконваючы танцавальныя рухі, перамяшчаюцца па кругу. Па сігналу кожны стараецца абуць “лапці”. Дзеці, якія засталіся без абутку, выбываюць з гульні.

                                                 “Паляўнічыя  і качкі"
Задачы: Развіваць трапнасць і дакладнасць удару, вакамер, хуткасць рэакцыі.
Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.
Матэрыял: мяч
Змест:
Выбіраюцца паляўнічыя і качкі. Паляўнічыя перамяшчаюцца па пляцоўцы, перакідваючы адзін аднаму мяч, і імкнуцца выбраць зручны момант, каб легка ўдарыць па нагах ці ў спіну мячом качцы. Але падыходзіць да качак бліжэй, чым5-6 крокаў, не дазваляецца. Калі качкі набліжаюцца да паляўнічага, у якога мяч, той уцякае або аддае мяч іншаму. Калі качка зловіць мяч на ляту, яна кідае мяч за межы пляцоўкі. Вяртае мяч у гульню паляўнічы, па віне якога мяч быў злоўлены качкай. Паляўнічы, якому ўдаецца падбіць качку, мяняецца з ей ролямі.

                                                        “Качка"
Задачы: Удасканальваць навыкі лоўлі мяча, пападання ім у рухомую цэль; развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вынослівасць
Правілы: Калі мячык выкаціцца за межы круга. Ігрок, якому ен быў адрасаваны, можа зрабіць з  месца прыпынку мяча два крокі ў любым напрамку.
Матэрыял: мяч
Змест:
Чэрціцца круг дыяметрам 15-20 м, у які становіцца водзячы-паляўнічы. Ен кідае качку (тэнісны мяч) угору і называе імя аднаго з ігракоў. Названы павінен злавіць качку, тады ен стане паляўнічым. Калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, з таго месца, дзе спынілася качка, ен павінен трапіць у аднаго з ігракоў, якія перамяшчаюцца па кругу. Толькі тады ен становіцца паляўнічым. Ігрок, у якога трапілі мячом, выбывае з гульні, але калі той, хто кідае, прамахнецца, з гульні выбывае ен сам. Пераможцам лічыцца той, хто застаецца ў гульні апошнім. Аднаго

                                                     “Гарнушак"
Задачы: Удасканальваць навыкі хуткага бегу, спрыт, вытрымку.
Правілы: дзеці павінны дакранацца рукой да той часткі цела, якую называе вядучы.
Матэрыял: Фант (каменьчык ці шышка)
Змест:
Дзеці садзяцца на лаву, якая стаіць пасярэдзіне пляцоўкі, плячамі адзін да аднаго. Адзін з удзельнікаў гульні называецца гарнушкам. Ен ходзіць вакол  чарады і раптам стукае каго-небудзь па калене і крычыць: “Гарнушак!” Той зрываецца з месца і бяжыць вакол лавы, стараючыся апярэдзіць гарнушка, які таксама бяжыць, але ў іншым напрамку. Хто раней зойме месца на лаве, той выйграе, а другі дае фант і становіцца гарнушкам.

                                                      “Хапанка"
Задачы: Удасканальваць навыкі хуткага бегу, развіваць уважлівасць, рашучасць, мэтанакіраванасць.
Правілы: Па камандзе водзячага ігракі павінны схапіць прадмет і забегчы з ім за сваю лінію.
Матэрыял:Розныя невялікія прадметы
Змест:
На зямлі чэрцяць круг дыяметрам 1-2 м-гняздо. А паабапал яго на адлегласці 4-7 м ад цэнтра – дзве паралельныя лініі. Выбраўшы водзячага і двух капітанаў, дзеці дзеляцца на пары, роўныя па сіле. Кожная пара выбірае адзін з прадметаў, кладзе яго ў гняздо і, даўшы адзін аднаму якія-небудзь імены, паведамляе іх капітанам. Тыя па чарзе выбіраюць сабе ігракоў. Каманды становяцца на процілеглых лініях. Водзячы голасна называе адзін з прадметаў, што ляжыць у гняздзе. Ігракі каманд, што паклалі гэты прадмет, бягуць да гнязда, і кожны стараецца схапіць яго першым.  Той, хто схапіў, уцякае за сваю лінію. Ігрок другой каманды спрабуе яго дагнаць і затрымаць. Калі гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў гняздо. Выйграе каманда, якая забярэ большую колькасць  прадметаў.

                                                   “Пасадка бульбы"
Задачы: Развіваць хуткасць рухаў, спрыт, вынослівасць, мэтанакіраванасць, пачуцце калектывізму.
Правілы: Садзіць бульбу трэба ў цэнтр кружка. Калі бульба выкаціцца з кружка, ігрок вяртаецца і выконвае заданне спачатку.
Матэрыял: Мяшэчак з бульбай
Змест:
Дзеці дзеляцца на каманды па некалькі чалавек. Строяцца ў каланы на чале з капмтанамі, кожны з якіх атрымлівае мяшэчак з бульбай. На адлегласці 20-30 крокаў ад калоны чэрціцца 5 кружкоў. Па сігналу капітаны бягуць да кружкоў, садзяць бульбу – кладуць яе ў кружкі і перадаюць мяшэчкі наступным. Выйграе каманда, якая першай закончыць пасадку і збор бульбы.

                                                         “Конікі"
Задачы: Удасканальваць навыкі скачкоў на дзвюх або адной назе, вытрымку, вынослівасць.
Правілы: Шпак не мае права мяняць спосаб перамяшчэння пасля выхаду з круга, а конікам нельга выходзіць за межы пляцоўкі.
Змест:
У сярэдзіне пляцоўкі чэрціцца круг, каб у ім свабодна маглі змясціцца ўсе гуляючыя – конікі. Ігракі выбіраюць шпака, які становіцца ў круг, конікі за кругам. Шпак, скачучы на дзвюх нагах, ловіць конікаў, якія падбягаюць да круга, а пры набліжэнні шпака адбягаюць. Калі шпак не не ўтрымаецца і выйдзе за межы круга, конікі павінны перамяшчацца скачкамі на дзвюх нагах. Злоўлены ігрок заводзіцца ў круг і робіцца шпаком. Новы шпак можа скакаць на адной назе, правай або левай, і ўсе конікі павінны перамяшчацца такім жа спосабам. Конік лічыцца злоўленым. Калі шпак дакранецца да яго рукой. Гульня заканчваецца. Калі ўсе ігракі збяруцца ў сярэдзіне круга.

                                                         “Лянок"
Задачы: практыкаваць ва уменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Правілы: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».
Змест:
З ліку тых, хто прымае удзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:
—  Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:
—  Старым бабулькам воўны пасмачку, А прыгожым маладзічкам белы лянок!
   Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:
   А мы сеялі,  сеялі лянок,
   Белы, слаўны кужалёк!
   Урадзіся,  наш лянок!
   Урадзіся, кужалёк.
        Мы лянок ipвaлi, ж а л i,
        Абразалі, у полі слалі,
        У снапочкі 3бipалi.
        Урадзіся лянок
        Белы, слаўны кужалёк.

                                                       “Гаспадыня i кот"
Задачы: практыкаваць у бегу з лоўляй i выкрутамі, развіваць спрыт, вынослівасць.
Правілы: дзеці-збаночкі пачынаюць лaвiць дзіця-ката толькі тады, калі ix аб гэтым просіць дзіця-маці; дзіця-кот лічыцца злоўленым, калі дзеці сашчэпяць pyкi вакол яго.
Змест:
Дзеці выбіраюць па лічылцы маці, дач­ку i ката. Усе астатнія — збаночкі.
Маці гаворыць:
—  Вось тaм, каля бярозкі, будзе склеп. А вось тут — наш дом. Ідзіце ўсе, збаночкі, у дом!
Збаночкі прыйшлі i спыніліся. Maцi гаворыць:
—  Дапамажы мне, дачушка, збаночкі ў склеп аднесці. Маці бярэ двух дзяцей за  рукі, дачка   таксама   бярэ двух дзяцей за pyкi, i ўсе ідуць ад дома да склепа — гэта яны збаночкі нясуць.
Так i ходзяць маці з дачкою, пакуль не перанясуць у склеп усе збаночкі. У склепе збаночкі стаяць або сядзяць на кукішках.
—  Ну, дачка,— гаворыць маці,— я на работу пайду, а ты дома сядзі ды наглядвай за катом, каб ён у склеп не залез, збаночкі не перакуліў.
Сказала i адышла убок. Дачцэ сумна адной сядзець, пайшла яна да сябровак. А кату толькі гэта i трэба. Азірнуўся ў адзін бок, у другі i пайшоў да склепа. Пачаў збаночкi перакульваць, кране лапкай i  скажа:
—  У гэтым — смятанка! У гэтым — малако! У гэтым — тварог! У гэтым — кіслае малако! У гэтым — масла!
Вярнуліся маці i дачка i пачалі лавіць ката. Ды дзе там — не даецца кот у рукі. Тады падымаюцца ўсе збаночкi i пачынаюць лавіць ката.    Бегаюць ды прыгаворваюць:
—  Не выкруцішся, кот! Пападзешся, кот!
Давайце яго, свавольніка, сеткаю лавіць! —гаворыць маці.
Хутка ўсе за pyкi узялкя—атрымалася сетка. Пачалі ката сеткаю лавіць. Ён туды, ён сюды — ды не змог на гэты раз уцячы: трапіў у сетку.
Пачаў прасіцца:
—  Адпусціце мяне! Не буду перакульваць збаночкі! Стаў круг шырэйшы. Усе гавораць кату:
—  Патанцуй, паскачы, тады адпусцім!

Кот танцуе. Усе бачаць: змарыўся кот. Разнялі сетку.
—  Выходзь, кот. Выходзь ды памятай:
                Першы раз даруецца,
                Другi — забараняецца!

I разбегліся усе хто куды.

                                                         “Свінка"
Задачы: практыкаваць у забіванні мяча ў цэль. Развіваць спрыт, хуткасць рэакцыю, дакладнасць рухаў.
Правілы: дзеці не павінны кранаць мяч рукамі, водзячы не мае права выходзіць за межы круга.
Матэрыял: мяч
Змест:
З ліку тых, хто гуляе, выбіраецца водзячы. У цэнтры нарысаванага круга выкопваецца яма-хлеў, побач з якім кладзецца мяч—свінка. Дзеці становяцца за лінію круга i прыгаворваюць:
—  Куба — куба — кубака, гонім свінку да хляўка! Пасля гэтых слоў водзячы палкай   ці   нагой   адкідвае свінку як мага далей убок. Усе бягуць да свінкі, перакідваюць яе адзін аднаму нaгaмi i спрабуюць загнаць у хлявок. Водзячы перашкаджае iм i выкідвае свінку з круга. Калі дзецям удаецца закінуць свінку ў хлеў, выбіраецца новы водзячы, i гульня працягваецца.

                                                “А мы проса сеялі"
Задачы: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай: выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.
Правілы: дзеці павінны рухацца роўнай шарэн­гай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот
Змест:
Дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі.
Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:
—  А мы проса сеялі, сеялі!  (ідуць на сваё месца.)
    Дзяучынкі паўтараюць  гэтыя  ж  pyxi  i   таксама  спяваюць:
—  А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!
—  Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
—  А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)
—  А мы коней пераймём, пераймём, пераймём!  (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
—  Ды чым  жа вам   пераняць,   пераняць,   пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)
—  А  шаўковым   повадам,   повадам,   повадам!    (Ідуць хлопчыкі.)
—  А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)
—  Ды чым   жа вам   выкупіць,   выкупіць,   выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)
—  А мы дадзім сто   рублёў,  сто  рублёў,   сто  рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)
—  Не  трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)
—  А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну.  (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна   дзяўчынка   застаецца.)

—  Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкі i становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.

                                                        “Гарлачык"
Задачы: практыкаваць у бегу, ва ўменні дзейнічаць па сігналу, хутка арыентавацца ў навакольным. Развіваць увагу.
Правілы: дзеці павінны бегчы па кругу ў розных напрамках пасля слоў «...маннай кашы лыжку»; кожны з ix імкнецца заняць свабоднае месца.
Змест:
Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэ­та «гарлачыкі». Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:
—  Колькі каштуе «гарлачык»? Дзіця адказвае:
                         За «гарлачык» гэты
                         Дай нам зусім крышку:
                          Каб ніколі не хварэць
                          —  Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык паднімаецца на ногі i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а пакупнік— насустрач яму. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца пакупніком.

                                                           “Фарбы"
Задачы: практыкаваць у бегу з лоуляй i выкрутамі, развіваць памяць, кемлівасць.
Правілы: дзіця-фарба павінна бегчы ў загадзя абазначанае месца, злоўленая фарба наступны раз у гульнi ўдзел не прымае.
Змест:
Дзеці выбіраюць гаспадара фарбаў i адгадчыка Несцерку. Усе астатнія дзеці — фарбы.
Несцерка адыходзіць убок, а гаспадар i фарбы ціхенька згаворваюцца, хто якой фарбай будзе. Назву фарбам можа даваць гаспадар, або яны выбіраюць самі. Кожны з тых, хто гуляе, выбipae сабе які-небудзь колер (зялёны, чырвоны, белы i г. д.). Гаспадар павінен добра запомніць, хто якая фарба.
Калі назвы дадзены, фарбы i гаспадар прысядаюць на кукішкі i робяць выгляд, што засынаюць.
Тут да фарбаў падыходзіць Несцерка, тупае некалькі разоў нагой i гаворыць:
—  Стук-стук!
Гаспадар прачынаецца i пытаецца:
— Хто тут?
—  Несцерка!
—  Чаго прыйшоу?
—  Па фарбу?
—  Па якую?

Несцерка называе які-небудзь колер, напрыклад:
—  Па сінюю!
Калі такога колеру сярод фарбаў няма, гаспадар гаво­рыць:
—  Такой фарбы у нас няма!
А ўсе фарбы пляскаюць у ладкі i прыгаворваюць:
                        Пайдзі за сіненькі лясок,
                        Знайдзі ciнi чабаток.
                        Панасі, панасі
                        I нам прынясі!

Пасля гэтых слоў Несцерка адыходзщь убок, потым вяртаецца i працягвае з гаспадаром ранейшую гутарку:
—  Стук-стук!                              
—  Хто там?
—  Несцерка!
—  Чаго прыйшоў?
—  Па фарбу!
—  Па якую?
—  Па белую!

Калі белая фарба ёсць, гаспадар яму гаворыць:
—  ёсць белая фарба, бяры яе!
«Фарба» уцякае, а Несцерка яе ловіць.

                                                     “Іванка"
Задачы: развіваць узгодненасць рухаў, выхоўваць пачуццё калектывізму.
Правілы: дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ix са словамі песні.
Змест:
З ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:
                          А дзе той Іванка, (3 разы)
                          Што ўстае спазаранку.
                           ён спрытны, працавіты
                           Танцуе, пяе i ў вучобе не адстае.
                           Іванка, выбежы, свой спрыт накажы.

Дзяучынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца ка­ля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:
                         Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)
                         Кругом пакружуся (кружыцца)
                        Усім людзям пакажуся 
  (выконвае танцавальныя pyxi).
Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:
                        Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,
                         Толькі Марыльку з сабой забяры.

Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на свае месца ў крузе.
Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.

                                                   “Вартаўнік"
Задачы: Развіваць хуткасць рэакцыі, уменне арыентавацца ў навакольных абставінах, смеласць, спрыт.
Правілы: вартаўнік павінен пляміць дзяцей не адымаючы адной pyкi з галавы дзіцяці, што сядзіць. Но­вым вартаўніком становіцца той, хто запляміць дзіця, якое сядзіць.
Змест:
Выбраны па лічылцы вартаўнік падыходзщь да аднаго з дзяцей, якія стаяць свабодна па ўсёй пляцоўцы. Дзіця адразу ж прысядае на кyкiшкi, а вартаўнік кладзе яму руку на галаву — ахоўвае яго. Другой ру­кой ён імкнецца запляміць дзяцей, якія бегаюць па пля­цоўцы i стараюцца дакрануцца да таго, хто сядзщь на кукішках.

                                                      “Браднік"
Задачы: развіваць уменне хутка арыентавацца ў нава­кольных абставінах, удасканальваць навыкі лёгкага бегу. Выхоўваць смеласць, вытрымку.
Правілы: iгpaкi павінны ўвесь час перамяшчацца па пляцоўцы i абыходзіць рыбака. Калі рыбак па голасу не адгадаў, каго з дзяцей-рыбак ён злавіў, сам становіцца рыбай, а непазнаны iгpoк — рыбаком.
Матэрыял: Лаўка
Змест:
Па лічылцы выбіраюць рыбака i завязваюць яму вочы хусцінкай. Усе астатнія дзеці — рыбкі. Пляскаючы ў ладкі, дзеці-рыбкі перамяшчаюцца (ходзяць, бегаюць вакол рыбака). Рыбак стараецца каго-небудзь злавіць. Калі на шляху рыбака сустракаецца якая-небудзь перашкода (сцяна, лаўка, крэсла i інш.), дзеці гавораць рыбаку: «Глыбока!» Калі рыбак адыдзе ад перашкоды, дзеці гавораць: «Мелка!» Kaлi рыбак зловіць каго-небудзь, ён павінен адгадаць па голасу, каго злавіў. На пытанне рыбака: «Хто ты?» злоўлены адказвае: «Я — акунь». Калі не адгадаў, дзеці яму крычаць: «Жабу злавіў!» Рыбак адпускае злоўленага i зноў пачынае лавіць.

                                             “Паляванне на лісаў"
Задачы: хадзьбе i бегу па кругу, ва ўменні хутка арыентавацца у навакольным. Выхоўваць пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Правілы: у кожнай нары павінен жыць толькі адзін лісПаляунічы не мае права лавіць ліса, які схаваўся ад яго ў крузе.
Змест:
Па дамоўленасці дзеці выбіраюць паляўнічага i пяць лісаў. Астатнія дзеці, узяўшыся за рукі, утвараюць чатыры маленькія кругі. Гэтыя кpyгi раўнамерна размяшчаюцца па пляцоўцы. Кожны круг—гэта лісіная нара, дзе жыве адзін лic. Сярод кругоў бегае ліс, у якога няма нары. За ім палюе паляўнічы. Як толькі ліс залазіць у якую-небудзь нару, то лic, што у ей знаходзіцца, павінен адразу ж пакінуць яе i ўцякаць ад паляўшчага ў другую нару. Злоўлены ліс становіцца паляўнічым.

                                                    “Рэшата"
Задачы: развіваць хуткасць i дакладнасць рухау. Выхоуваць смеласць, сумленнасць.
Правілы: калі irpoк не паспее схавацца за пал­кай, i aтpымлiвae скрутачкам па плячах, ён павінен бег­чы яшчэ раз вакол рада дзяцей..
Матэрыял: Палка, хустачка
Змест:
Дзеці становяцца ў адзін рад. Дзіця, якое стаіць спераду, бярэ ў pyкi палку, а ўсе астатнія трымаюць адзін аднаго рукамі за пояс. Адзін з дзяцей — водзячы не становіцца ў рад, ён бярэ хустачку, скручвае ў трубачку i на адным яе канцы завязвае невялікі вузельчык. Зрабіўшы, такім чынам, лёгенькі скрутачак, ён пaвiнен стукнуць iм па плячах апошняга iгpaкa. Але той не чакае гэтага. Ён  зрываецца з месца, бяжьщь да першага у радзе, бярэ ў яго палку i становщца перад iм, г. зн. хаваецца за палкай. Калі гэта iгpaкy зрабіць удаецца, водзячы падбягае да дзіцяці, якое стала апошнім, i імкнецца ўдарыць яго. Так гуляюць да той пары, пакуль не падойдзе чарга бегчы iгpaкy, які ў пачатку гульні стаяў спераду з палкай у руках. Тады скрутачак перадаецца гэтаму iгpaкy, і гульня працягваецца.

                                                     “Каноплі"
Задачы: выпрацоўваць навыкі хуткага бегу, уменне адгадваць тактычныя прыёмы праціўніка, фарміраваць вытрымку.
Правілы: пасля слоў «Ах ты, гультай!» гаспадар можа зрабіць некалькі падманлівых рухаў; пакуль гаспа­дар не пабяжыць, гультай не мае права кранацца з месца
Змест:
Ігракі па дамоўленасці выбіраюць гаспадара, становяцца ў шарэнгу i бяруцца за pyкi. Гаспадар ідзе ўздоуж шapэнri, спыняецца каля аднаго з irpaкoў i  пачынае з імі дыялог:
—  Прыходзь да мяне каноплі палоць.
—  Не хачу!
—  А кашу есці?
—  Хоць зараз!

—  Ах ты, гультай!—i ў гэты жа  час  бяжьщь  у  любы канец шарэнгі. Адначасова i irpок бяжьщь у тым жа напрамку, але за спінамі irpaкoy. Хто першы — гаспадар ці гультай — возьме за руку апошняга ў шарэнзе, той становіцца з ім побач, a irpoк, які застаўся, займае месца гаспадара.

                                                      “Шчупак"
Задачы: удасканальваць навыкі руху калонай, мяняючы тэмп i напрамак. Развіваць спрыт, увагу, пачуццё прасторы.
Правілы: irpoк лічыцца злоўленым, калі шчупак дакранецца да яго рукой; пры паутарэнні гульні на ролю шчупака i маці назначаюць дзяцей з сярэдзіны калоны.
Змест:
Дзеці лічацца i выбіраюць шчупака i матку. Шчупак адыходзіць убок, а ўсе становяцца за маткай i моцна трымаюцца за яе i aдзін за аднаго. Шчупак кідаецца то ў адзін, то ў другі бок i iмкнeццa схапіць самага апошняга ў калоне. Тыя доўгім хвастом стараюцца ўвільнуць ад шчупака. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не будуць схоплены ўсе, хто стаяў за маткаю.

                                                     “Палатно"
Задачы: практыкаваць ва ўменні хадзіць па спіралі, узгадняючы свае pyxi з pyxaмi дзяцей, якія ідуць побач; развіваць каардынацыю рухаў.
Правілы: стоячы ў шарэнзе, пры закручванні i раскручванні вакол маткі, трэба моцна трымаць адзін аднаго за pyкi; дзіця-кравец павінна непрыкметна забраць дзіця-палатно i схаваць яго.
Змест:
Дзеці, узяўшыся за pyкi, утвараюць шарэнгу — гэта палатно. Першы ў шарэнзе называецца «маткай». Недалёка ад дзяцей стаіць кравец. Матка стащь нерухома i паказвае дзецям, каб завіваліся вакол яе. Калі ўсе заўюцца, кравец зaбipae апошняга з ланцуга. Пасля гэтага ўсе развіваюцца, а матка пачынае лічыць, называючы кожнага пачаргова: «першае палатно», «другое палатно» i г. д. Не далічыўшыся апошняга палатна, яна пытаецца: «Дзе ж яшчэ адно палатно?» Ей адказваюць: «Па нiткi пайшло!»
Такім чынам, гульня працягваецца да таго часу, пакуль кравец не забярэ i не схавае па аднаму ўcix дзяцей, акрамя мaткi. Пасля гэтага матка ідзе шукаць палатно, а калі знойдзе, загадвае краўцу пералавіць дзяцей яе палат­на. Яны разбягаюцца, а кравец ix ловіць.

                                                 “Вяроўка-змейка"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт i каардынацыю рухаў.
Правілы: нельга   штурхаць   іншых,   імкнучыся  стаць на вяроўку; водзячы, кідаючы змейку ў круг, паступова робіць яе карацейшай да таго часу, пакуль на яе зможа стаць толькі адзін удзельнік, які i становіцца водзя-чым.
Матэрыял: Вяроўка
Змест:
На зямлі рысуюць вялікі круг, вакол якога садзяцца ўсе дзеці. За кругам ходзіць водзячы. Нечакана ён выдае на сярэдзіну круга вяроўку-змейку. Усе бягуць, імкнучыся як мага хутчэй стаць на яе. Каму месца не хопіць, выбывае з гульні.

                                                       “Золата"
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, спрыт, вытрымку, назіральнасць.
Правілы: дзеці не павінны падаваць выгляду, што золата ў ix няма
Матэрыял: Каменьчык
Змест:
Дзеці садзяцца ў рад. Адно дзіця — водзячы. Ён дзеліць золата, непрыкметна хаваючы яго ў ру­ках каго-небудзь з дзяцей. Потым водзячы адыходзщь на 3 — 4 крокі i крычыць: «Золата, да мяне!»
Той, у каго схавана золата, павінен усхапіцца i бегчы да водзячага. Але ўсе ўважліва сочаць адзін за адным і імкнуцца  затрымаць irpaкa з золатам. Калі iгpaкy не ўдаецца выскачыць з рада, гульня пачынаецца спачатку, кожны застаецца на сваім месцы. Калі ж irpaкy з золатам удаецца вырвацца, ён становіцца вядучым, а вядучы займае яго месца. Гульня працягваецца

                                                        “Кашка"
Задачы: удасканальваць навыкі бегу па кругу. Развіваць увагу.
Правілы: irpaкi ў крузе. павінны заўважыць падкінутую лыжку, толькі паваротам галавы. Сыходзіць з месца забараняецца.
Матэрыял: Шышка, каменьчык
Змест:
Дзеці выбіраюць вядучага «кашавара» i становяцца тварам у круг. Кашавар бяжыць за cпiнaмi дзяцей i непрыкметна падкідвае да ног каго-небудзь «лыжку» (хустачку, шышку, каменьчык). Пасля гэтага бяжыць яшчэ круг i падштурхоувае irpaкa, якому падкінута лыжка, гаворачы: «Кашку вары!» ігрок становіцца ў сярэдзіну круга, дзе павінен знаходзіцца да канца гульні. Калі irpoк заўважыць падкінутую яму лыжку, ён падымае яе i сам становіцца кашаварам. Па меры таго як дзеці ідуць варыць кашку, круг звужаецца. Гульня заканчваецца, калі ў крузе застанецца не больш як чатыры irpaкi.

                                                         “Проса"
Задачы: Вызваць радасны настрой, развіваць вытрымку, спрыт
Правілы: Пачынаць бег пасля слоў: “Ах, ты ж, гультай!”. Каб вядучы і “гультай” не перашкаджалі адзін аднаму, вядучы бяжыць перад дзецьмі, а гультай за іх спінамі. Выйграе той, хто першы стане ў шарэнгу.
Змест:
Ігракі становяцца ў шарэнгу. Вядучы падыходзіць да аднаго і кажа:
- Прыходзьце да нас проса палоць.
Той адказвае:
- Не хочу.
Вядучы:
-А кашу есці?
Ігрок:
-Хоць зараз.
Вядучы
-Ах, ты ж, гультай!
Пасля гэтых слоў вядучы і  “гультай” бягуць на канец шарэнгі з розных бакоў і займаюць свабоднае месца. Той, хто не застаўся, становіцца вядучым.

                                                        “Птушка"
Задачы: Удасканальваць навыкі перамяшчэння на абмежаванай прасторы
Правілы: Іграка з “птушкай” можна лавіць да таго часу, пакуль ен не дакранецца да “раздатчыка”.
Матэрыял: Шышка, каменьчык
Змест:
Колькасць удзельнікаў – 10-20 чалавек. Ігракі выбіраюць раздатчыка,становяцца ў кругплячо ў плячо, спінамі ўнутр круга, і трымаюць за спінамі рукі, склаўшы далоні чашачкай. “Раздатчык”  ходзіць у крузе, непрыкметна ўкладае каму-небудзь у далоні “птушку”, становіцца ў цэнтр і гаворыць6 “Дзверы адчынены”. Той, у каго знаходзіцца “птушка”, бяжыць да раздатчыка і аддае яму “птушку”. Ігракі, што стаяць побач, павінны затрымаць яго. Хто першы схопіць, становіцца  “раздатчыкам”.

Калі гэта нікому не ўдаецца, “раздатчыкам” становіцца ігрок, які аддаў “птушку” раздатчыку