Саракі

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ён. Найбольш распаўсюджаны - "саракі".

Успомнімасноўныянародныяпрыкметы. Быццамугэтыдзеньпрылятаюць 40 птушак (паводле  іншыхкрыніц — 40 жаўрукоўцінават 40 выраяў). На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Калі на 22 сакавіка мароз — чакаць нам яшчэ 40 маразоў (бр-р-р-р!). Таксама ў гэты дзень спяваліся вяснянкі, віталася вясна-красуня.

Некалькі дзясяткаў год таму, калі зімы былі марознымі і снежнымі, а вёсны — бурнымі і своечасовымі, спраўджваліся і такія назіранні: “На Саракі прыляцелі з-за мора птакі (шпакі)”, “На Саракі дрэвы адпушчаюцца”, “Саракі — не суйся блізка да ракі”. Быў гэты дзень своеасаблівым заклікам для селяніна: “Святыя Саракі — у поле саху валакі”, “Святыя Саракі лемяшы істраць”; “Саракі дровы рубаюць, клады кладуць”.

На раўнадзенства пяклі з цеста "кулікі" і выстаўлялі іх на дах, а таксама ва ўсіх значных месцах - у хляве - каб скаціна радзіла, у гумне - каб зерне вялося, і нават кідалі у печ. Такія смачныя птушкі павінны былі прывабіць жывых, а з імі і вясну, бо вяртанне птушак заўжды было звязана з яе надыходам. Акрамя таго, птушкі, як сапраўдныя, так і рукатворные, гналі прэч зімовые пачвары, напрыклад, Мару, Зюзю і іншых.

Адстаяўшы ганаровую вахту на даху, "жаўрукі" ды "кулікі" пераходзілі да дзяцей, якім у гэты дзень упершыню дазвалялася выйсці з дому без абутку - каб набрацца сілы ад зямлі. Яны насіліся з "птушыным пячэннем", насажаным на доўгія палкі, па вёсцы, заклікаючы птушак ды вясну, а пасля з асалодай сваіх татэмаў елі, бо лічыліся яны магічнымі і прыносілі здароўе і дабрабыт. Часта "куліковыя" галовы аддавалі скаціне, каб яна лепш пладзілася.