
Калядкі
Зімовыя святкі. Каляды святкаваліся з 24 снежня па 6 студзеня (па старому стылю). Зараз яны адзначаюцца з 7 па 19 студзеня. Каляды – гэта народны абрад, асноўным прызначэннем якога было паскорыць набліжэнне цёплых дзён і пры дапамозе магічных дзеянняў забяспечыць добры ўраджай у надыходзячым годзе. З цягам часу святкаванне Каляд станавілася ўсё больш займальным.
Цэнтральнай падзеяй у калядным свяце было так званае калядаванне: абход сялянамі дамоў аднавяскоўцаў з выкананнем калядных песень. Сярод калядоўшчыкаў выдзяляліся Каза, Мядзведзь, Воўк, Цыган, Звезданоша, Механоша, Мароз.
Калядоўшчыкі выконвалі віншавальныя калядныя песні.
Уваходная песня:
Дзень добры дзень , Панне Гаспадару
Каляда-маляда ды калядачка,
Дзень добры дзень , Панне Гаспадыня
Каляда-маляда ды калядачка,
А і слава таму хто ў гэтым даму.
Каляда-маляда ды калядачка,
Хлопцам мы жадаем жыць жаўжды багата
Каляда-маляда ды калядачка,
А каб Вас дзяўчаты камары не елі
Каляда-маляда ды калядачка,
Мухі не кусалі, хлопцы цалавалі.
Каляда-маляда ды калядачка!
ТАНЕЦ КАЗЫ (го-го-го, каза!)
Го-го-го каза, го-го-го шэра
Дзе рожкі дзела - на соль праела.
Го-го-го каза, го-го-го шэра,
Дзе яна хадзіць - там жыта радзіць.
Дзе каза хвастом -там жыта кустом.
Дзе каза нагой - там жыта капой
Дзе каза рагом - там жыта стагом.
Дзе яна бывае - шчасціе вітае.
Го-го-го каза, го-го-го шэра.
Святкуем Калядкі –
Лавіце зярняткі!
Лавіце рукой,
Каб добры быў настрой!
Каб моцна грэла сонца –
Кіну ў аконца.
Майце ўсяго даволі,
А бяды ніколі.
Нікога не хвалюйце,
Усім цяпло даруйце!