Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка.
На роднай зямлі, як на камлі.
Дзе маці нарадзіла, там і радзіма.
Усякаму міла свая старана.
На сваёй лаўцы і памерці добра.
Дома і салома ядома, а на чужыне і гарачы тук стыне.
Усюды добра, а дома лепш за ўсё.
Ля сонца цёпла, ля дома добра.
Нідзе не шукай лепшай спраткі ад свае хаткі.
Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.
Усякай птушцы сваё гняздо міла.
Радзіма — матка, чужына — мачыха.
Роднаму зямелька, як зморанаму — пасцелька.
У сваім краі, як у раі.
На чужыне і камар загіне.
Кожнаму свой куток мілы.
Усюды добра, а дома лепей.
Кожная сасна свайму бору песню пяе.