ВУЧЫМСЯ ПРЫГОЖА, ВЫРАЗНА ВЫМАЎЛЯЦЬ

(ФАНЕТЫЧНЫЯ ЗАРАДКІ)

 Маленькія вершаваныя формы, паэтычныя радкі з вершаў беларускіх паэтаў і фальклорныя паэтычныя творы могуць служыць матэрыялам для вывучэння фанетыкі беларускай мовы. Гэта гатовыя фанетычныя зарадкі. Апрача таго, гэта апоры для гутаркі, для вывучэння слоў, для развіцця маўлення.

Матэрыял падабраны з такім разлікам, каб яны былі цікавыя і разнастайныя па змесце, вобразныя, даступныя для ўспрымання, мілагучныя.

Пры дапамозе маленькіх вершаваных форм дашкольнікі будуць засвойваць фанетыку беларускай мовы, вучыцца разумець і гаварыць па-беларуску, далучацца да паэзіі, фальклору, развівацца эстэтычна, пазнаваць розныя з’явы жыцця.

Працаваць з вершаванымі формамі можна па-рознаму. Двухрадковыя формы можна проста паўтараць разам з дзецьмі, патлумачыўшы ім значэнні слоў. Іншыя формы таксама паўтараюцца, вывучаюцца і выкарыстоўваюцца для гутаркі.

Вельмі важна, каб у дарослага было добрае вымаўленн, каб яно служыла добрым прыкладам для дзяцей.

Скорагаворкі пра лета

Лета, ліпень.

Лінуў лівень.

Пахнуць ліпы

І маліны.

 

Маланка пагрозна

Па хмарах скакала,

Хмары пілою крывой

Пілавала. 

 

Добры ў рэчцы ранкам клёў,

Калі спрытны рыбалоў.

 

Проставалосы Сеня вёз бухматы воз сена:

Воз хістаўся, а Сеня на возе смяяўся!

 

Упусцілі гусі гуслі ў вадёмы Беларусі,

А таму на гуслях добра граюць беларусы.

 

Работа з невялічкімі вершыкамі.

Незнаемыя словы спачатку тлумаць, потым разам з дзецьмі паўтараюць. Так дзеці навучацца прыгожа вымаўляць гукі беларускай мовы.

      

Збірайся, сыночак,

Ў дзіцячы садочак.

Як ты думаеш, хто просіць сыночка збірацца ў садочак?

 

Вы ляціце, птушкі,

Да нашай дачушкі.

Каго пасылаюць бацькі да сваёй дачушкі?

 

Бяжыць сцяжынка, з ёю

І мы бяжым з табою.

Як вы думаеце, хто бяжыць і з кім?

 

На будзільнік пагляджу,

Сваю ляльку разбуджу.

А як ты разбудзіш сваю ляльку?

 

Спіце, дзеткі, люлі, люлі.

Вераб’і даўно паснулі.

Як ты думаеш, хто просіць дзетак, каб яны паснулі?

 

Хлопчык да акна падбег,

Вось дык дзіва – выпаў снег.

Куды падбег хлопчык? Што ен убачыў?

 

Бела ўсе, дажджоў няма –

Гэта ж к нам прыўшла зіма.

Чаго няма?

Каток коўзацца хадзіў,

Сабе лапкі застудзіў.

Куды каток хадзіў і што ён застудзіў?

 

Холад зебру не пужае,

Круглы год яна ў піжаме.

У якой гэта яна піжаме? Піжама бывае найчасцей паласатая, так? А зебра якая?

 

Хто адважны ды старанны,

Дык таму блінец румяны.

Хто з вас адважны ды старанны? Каму далі блінец румяны? А які гэта румяны блінец? Можа добра падсмажаны?

 

Ведаць Галя ўсё жадае,

Аба ўсім яна пытае.

Хто ведаць усё жадае?

 

Мяў – мяў!

Крэпасць я заняў!

Хто заняў крэпасць?

 

А ў мяне суседзі –

Белыя мядзведзі.

Якія мядзведзі?